Слабадскі сельсавет (Любанскі раён)
Слабадскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — мястэчка Любань, з 1939 года — вёска Сарачы. Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі ў сувязі са скасаваннем Любанскага сельсавета. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia