Слабадскі сельсавет (Халопеніцкі раён)
Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабада. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грыцкавіцкі сельсавет у складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грыцкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада, сельсавет перайменаваны ў Слабадскі[1]. 26 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікахальнявіцкага (3 населеныя пункты: Лісічына, Малы Каменец і Слабада) і Халопеніцкага (9 населеных пунктаў: Баркі, Валоба, Грыцкавічы, Дудзінка, Краснаўка, Мхерына, Падалец, Струга і Шамкі) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia