Слава Камісаранка
Слава Камісаранка (поўнае імя — Вячаслаў Сяргеевіч Камісаранка) (нар. 27 ліпеня 1985, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі комік, удзельнік тэлепраекта «Stand Up» на расійскім тэлеканале ТНТ. БіяграфіяНарадзіўся 27 ліпеня 1985 года ў Мінску. Скончыў факультэт прамысловага маркетынгу і камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, дзе стварыў з аднакурснікам дуэт «Сумленне». У 2008 годзе ў складзе «Сумлення» дэбютаваў у праекце «Смех без правіл» і заняў другое месца. У лістападзе 2020 года на выпуску шоу «Што было далей?» Камісаранка распавёў, што не мог вярнуцца з Турцыі ў Расію праз каранавірусныя абмежаванні, таму яму давялося ляцець да Мінска, а ўжо адтуль ехаць у Маскву. «З беларускім пашпартам трэба атрымліваць візу ў кожную краіну свету, таму што наш Чык-Чырык з усім светам перасварыўся. Нам нікуды нельга! І ўжо калі я загаварыў. Вы ў курсе наогул, што ў Беларусі адбываецца? Вы бачылі, як у Чык-Чырыка фляга свішча?»— абураўся Камісаранка[1]. 4 студзеня 2021 года Камісаранку анулявалі гастрольныя пасведчанні на выступленні 10 і 11 красавіка ў Мінску[2], а таксама канцэрты ў Віцебску і Гомелі[3]. 5 студзеня на канцэрце ў Екацярынбургу Слава Камісаранка пачаў сваё выступленне са слоў «Вось што адбылося: цяпер усе мае канцэрты ў Беларусі забароненыя, адмянілі маё гастрольнае пасведчанне. Іранічна, што ўсім канцэрты адмяняе каранавірус, а мне — галоўны Кавід-дысідэнт. Так што я цяпер не бачу сэнсу стрымлівацца»[4]. Пасля забароны на выступленні ў Беларусі комік перабраўся ў Маскву. У студзені 2022 года Камісаранка пакінуў Расію[5] і на канцэрце ў Кіеве заявіў, што зрабіў гэта, баючыся выкрадання з боку КДБ Беларусі[6]. У 2022 годзе непрацяглы час жыў у Польшчы[7]. У снежні 2024 года беларускі суд завочна прыгаварыў Камісаранку да 6 гадоў пазбаўлення волі[8]. Грамадзянская пазіцыяВыступае з крытыкай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia