Словаўтваральны тыпСловаўтваральны тып– комплексная адзінка словаўтваральнай сістэмы; сукупнасць словаў з агульнымі словаўтваральнымі характарыстыкамі. Словаўтваральны тып – галоўная ячэйка словаўтваральнай сістэмы, бо ў яго межах адбываецца ўтварэнне новых словаў. Толькі зусім нязначная колькасць словаў утвараецца па-за ўтваральнымі тыпамі, г.зн. не тыпізавана. Інакш кажучы, пад словаўтваральным тыпам разумеецца схема (формула) пабудовы блізкіх, што характарызуецца адзінствам дэрывацыйнага афікса і катэгарыяльным адзінствам іх утваральных асноў. Характарыстыка словаўтваральнага тыпу
Прадуктыўнасць словаўтваральных тыпаўЯк і ўсякія іншыя элементы (канструкцыі) мовы, словаўтваральныя тыпы маюць розную ступень прадуктыўнасці. на ўзор адных словаўтваральных тыпаў новыя словы ўтвараюцца часцей, на ўзор другіх – радзей, або зусім не ўтвараюцца. Непрадуктыўныя словаўтваральныя тыпы з'яўляюцца замкнёнымі. У іх межах не ўзнікаюць новаўтварэнні, колькасць словаў тут паддаецца дакладнаму падліку. Высокапрадуктыўныя словаўтваральныя тыпы – адкрытыя, незамкнёныя. Яны папаўняюцца новымі словамі, і колькасны склад такіх тыпаў цяжка вызначыць, таму што нельга ўлічыць усе адпаведныя словы і асабліва тыя новаўтварэнні, якія не набылі яшчэ шырокага ўжытку. Цяжка, напрыклад, выявіць з вычарпальнай паўнатой колькасны склад словаўтваральнага тыпу з прыстаўкай не-. Вялікая колькасць вытворных уваходзіць таксама ў словаўтваральны тып назоўнікаў, утвораных ад прыметнікавых асноў пры дапамозе суфікса -асць (санлівасць, пужлівасць). Марфемы ў высокапрадуктыўных словаўтваральных тыпах вызначаюцца вялікай выбіральнасцю і шырокімі марфематычнымі сувязямі. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для далейшай словатворчасці. Так побач з рэальнымі ўзнікаюць патэнцыяльныя словы. У межах словаўтваральных тыпаў дзейнічае тэндэнцыя абмяжоўваць іх утваральныя магчымасці. Гэтыя абмежаванні тыражваюцца сістэмай мовы, якая рэгулюе стварэнне словаў паводле пэўнага тыпу або мадэлі. Утварэнне новых словаў з парушэннем тых фармальных абмежаванняў, што тыражваюцца сістэмай мовы, прыводзіць да ўзнікнення аказіяналізмаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia