Слоўнік Кансі

Слоўнік Кансі
Выява
Назва вэньянь: 康熙字典
Названа ад Kangxi Era[d]
Форма мастацтва слоўнік
Выданне Kangxi Dictionary (1989)[d] і Q28347552?
Аўтар прадмовы Кансі
Рэдактар Zhang Yushu[d] і Chen Tingjing[d]
Дата публікацыі 1716
Краіна паходжання
Мова твора або назвы вэньянь
Статус аўтарскага права 🅮 і 🅮
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слоўнік Кансі (кіт. трад. 康熙字典, піньінь Kāngxī zìdiǎn) — слоўнік кітайскай мовы, які лічыўся стандартным дапаможнікам на працягу XVIII і XIX стагоддзяў.

Складзены ў 1710—1716 гадах па загадзе імператара Кансі з дынастыі Цын. Тлумачыць значэнне 47 035 унікальных іерогліфаў і 1995 іх варыяцый. Усяго ў слоўніку 49 030 знакаў, а таксама артыкулы, прысвечаныя вымаўленню, семантыцы, ужыванню адпаведных іерогліфаў.

Большасць пералічаных у слоўніку іерогліфаў архаічныя. Зараз ужывецца менш за чвэрць іерогліфаў у слоўніку[1].

Гісторыя складання

Падрабязней гл. таксама: Спіс ключоў Кансі
Выданне 1827 года

Складальнікі слоўніка прынялі за аснову створаныя за стагоддзе да таго два слоўніка «Збор іерогліфаў» (1615) Мэй Індзю і «Правільнае напісанне іерогліфаў» (1627) аўтарства Чжан Цзылі.

Па загадзе імператара складанне слоўніка было разлічана на 5 гадоў. Хаця ў прадмове імператара гаварылася, што кожнаму сімвалу «кожнае і ўсякае значэнне дадзена, і кожны магчымы варыянт вымаўлення прадугледжаны», шматлікія памылкі былі непазбежныя.

Пасля выдання слоўніка вучоны Ван Сіхоў (1713—1777) крытыкаваў слоўнік Кансі ў прдмове да свайго слоўніка «Ніць сімвалаў» (кіт. 字貫, піньінь Ziguan). Калі ўнук імператара Кансі, Цяньлун, даведаўся пра гэта ў 1777 годзе, то па прычыне абразы імператарскай сям’і загадаў пакараць смерцю ўсю сям’ю вучонага[2].

Аднак у 1831 імператар Даогуан заснаваў калегію, якая ў выданні «Даследаванні тэксту слоўніка іерогліфаў» выправіла 2588 памылак слоўніка Кансі, пераважна ў цытатах і выказваннях[3].

Дапоўнены слоўнік змяшчае 47 035 іерогліфаў і дадаткова 1995 графічных варыянтаў, што складае разам 49 030 знакаў. Яны згрупаваныя ў 214 ключоў і ўпарадкаваны па ліку дадатковых рыс у іерогліфе. Хоць гэтыя 214 ключоў былі ўпершыню выкарыстаны ў «Даследаванні тэксту слоўніка іерогліфаў», яны вядомыя як ключы Кансі і застаюцца метадам катэгарызацыі традыцыйных кітайскіх іерогліфаў.

Структура

  • Прадмова імператара Кансі: с. 1—6 (御製序)
  • Дапамога, як карыстацца слоўнікам: с. 7—12 (凡例)
  • Указанні аб вымаўленні: с. 13—40 (等 韻)
  • Складаная табліца зместу з ключамі: с. 41—49 (總目)
  • Спрошчаны сэнс: с. 50—71 (檢字)
  • Уласна слоўнік: с. 75—1631
    • Асноўны тэкст: с. 75—1538
    • Змест дадатковага тэксту: с. 1539—1544 (補遺)
    • Дадатковы тэкст: с. 1545—1576
    • Змест дадатку: с. 1577—1583 (備考)
    • Дадатак: с. 1585—1631
  • Пасляслоўе: с. 1633—1635 (後記)
  • Даследаванне тэксту: с. 1637—1683 (考證)

Крыніцы

  1. Endymion Wilkinson. Chinese History: A New Manual. (Cambridge, Massachusetts: Harvard University Asia Center, Harvard-Yenching Institute Monograph Series, 2012. ISBN 9780674067158), pp. 80-81
  2. Creamer, Thomas B. I. (1992), «Lexicography and the history of the Chinese language», in History, Languages, and Lexicographers, (Lexicographica, Series maior 41), ed. by Ladislav Zgusta, Niemeyer, 105—135. page 117
  3. Teng, Ssu-yü and Biggerstaff, Knight. 1971. An Annotated Bibliography of Selected Chinese Reference Works, 3rd ed. Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press. ISBN 0-674-03851-7
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya