Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў

Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў
Аўтар Святлана Міхайлаўна Струкава
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Навука і тэхніка
Выпуск 2007
Месца публікацыі Мінск

Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў: па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі — слоўнік устарэлых слоў беларускай мовы, выдадзены ў 2007 годзе ў Мінску. Аўтаркай-укладальніцай слоўніка з’яўляецца С. М. Струкава[1].

У слоўніку фіксуюцца ўстарэлыя словы, вызначаецца іх семантычны аб’ём, прыводзяцца канкрэтныя выпадкі ўжывання лексем у тэксце. Матэрыялам да слоўніка паслужылі творы мастацкай і публіцыстычнай літаратуры ХІХ-ХХ стст., а таксама асобныя тэксты эпісталярнага жанру. У слоўнік уключаны выкарыстаныя ў мастацкіх і публіцыстычных творах самастойныя часціны мовы: назоўнікі (у тым ліку ўласныя назвы, абрэвіятуры, формы суб’ектыўнай ацэнкі), дзеясловы (формы закончанага і незакончанага трывання, дзеепрыметнікі) прыметнікі, прыслоўі, лічэбнікі.

Бібліяграфія

  • Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў : па творах беларус. маст. літ. і публіцыстыкі / С. М. Струкава. — Мінск : Беларус. навука, 2007. — 654, [1] с. — Ч. тэксту рус., пол. — Бібліягр.: с. 653—654. — ISBN 978-985-08-0887-5

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya