Сляпая кішка![]() Сляпая кішка, цэкум (лац.: Caecum — ад грэч. typhlon; адсюль запаленне сляпой кішкі — тыфліт) — прыдатак у месцы пераходу тонкіх кішак у тоўстыя ў вышэйшых пазваночных жывёл (амніёт). Прадстаўляе сабой своеасаблівы загрузны бункер тоўстай кішкі, з якога пачынаюць рух неперавараныя рэшткі ежы[1]. У паўзуноў сляпая кішка прысутнічае ў зачаткавай форме ў выглядзе невялікага выступу (большае развіццё яна атрымала ў сухапутных чарапах), а ў млекакормячых часта дасягае значных памераў. Птушкі маюць дзве доўгія сляпыя кішкі, якія размяшчаюцца насупраць адна адной (у голубападобных яны, аднак, невялікія, а ў буравеснікападобных і сокалападобных адсутнічаюць)[2][3]. Кітападобныя, драпежныя, вялікая частка кажаноў маюць невялікую сляпую кішку (а ў насякомаедных і Afrosoricida яна наогул адсутнічае[4]). Наадварот, у траваедных жывёл, даўжыня сляпой кішкі часцяком больш даўжыні цела жывёлы[5][6]. У коней даўжыня сляпой кішкі складае 1 м пры ёмістасці 34 л[7]. Сляпая кішка траваедных актыўна ўдзельнічае ў пераварванні клятчаткі (змяшчае бактэрыі, якія выклікаюць закісанне). У некаторых непаўназубых (лац.: Cycloturus sive Myrmedon) маюцца дзве сляпыя кішкі (у даманаў жа іх — тры; адна з іх, няпарная, знаходзіцца ў пачатку тоўстай кішкі, а дзве парныя размяшчаюцца ніжэй[8]). Myrmecobius fasciatus не мае сляпой кішкі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia