Слёзная залоза

Слёзная залоза
Выява
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне lacrimal artery[d]
Развіццё анатамічнай структуры lacrimal gland development[d]
Код NCI Thesaurus C12346
Слёзная залоза

Слёзная залоза — буйная залоза вока наземных жывёл і чалавека.

Размешчана пад верхнім павекам вонкавага вугла вачніцы. У слізістай абалонцы вока ёсць і дабавачныя слёзныя залозы (напр., у чалавека 1—22). Яны выпрацоўваюць слёзы — празрыстую вадкасць, у якой да 99 % вады, 0,9 % неарганічных рэчываў, пераважна хлорыстага натрыю, эпітэліяльныя клеткі, слізь, тлушч, лізацым — фермент, што мае бактэрыцыдныя ўласцівасці. Па слёзным канале слёзы сцякаюць да ўнутранага вугла вока ў слёзны мяшок і далей — у насаслёзны канал. Увільгатняюць пярэднюю паверхню вока, вымываюць іншародныя целы, удзельнічаюць у жыўленні рагавіцы. Слёзавыдзяленне — бесперапынны рэфлекторны працэс, спыняецца ў час сну. У чалавека за суткі выдзяляецца 0,5—1 мл слёзнай вадкасці, пры плачы — да 30 мл. Сакрэцыя павялічваецца пры некаторых псіхічных станах (боль, гнеў, радасць, смутак), памяншаецца пры захворваннях (напр., трахаматозны ксероз). У водных млекакормячых слёзная залоза выпрацоўвае тлушчавы сакрэт, які ахоўвае рагавіцу ад уздзеяння вады. Запаленне слёзнай залозы называецца дакрыяадэніт.

Літаратура

  • Леанцюк А. Слёзная залоза // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya