Смаленская дыяцэзія
Смаленская дыяцэзія — царкоўна адміністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. ГісторыяУ 1611 годзе кароль Жыгімонт Ваза пасля ўзяціі Смаленска ў вайне 1609–1618 гадоў заклаў дыяцэзію. У 1636 годзе была афіцыйна ўтварана Смаленская каталіцкая дыяцэзія. 1 верасня 1636 года быў рукапаложаны на першага біскупа кс. Пётр Парчэўскі, які раней дзейнічаў як яе адміністратар. У 1652 годзе ў дыяцізіі налічвалась 20 парафій. У 1678 годзе ў дыяцізіі налічвалась 3 парафіі. У 1745 годзе біскупам стаў Ежы Гільзен, у яго часы ў Невелі дзейнічала біскупская курыя. У 1763 годзе біскупам дыяцэзіі стаў Габрыэль Вадзінскі. Калі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1775 годзе літоўская частка дыяцэзіі перайшла пад панаванне Расіі, на гэтай тэрыторыі было 7 тыс. каталікоў (галоўным чынам шляхта). У 1783 годзе тэрыторыя дыяцэзі была далучана да новаўтворанай Магілеўскай архідыяцэзіі[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia