Смаляны каменьСмаляны́ ка́мень[1], пехштэйн[1] — разнавіднасць вулканічнага шкла. Гідратаванае вулканічнае шкло кіслотнага (радзей асноўнага) складу[2], якое валодае характэрным смаляным бляскам. Адрозніваюць ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Змяшчае 4—10 % па масе структурнай вады, а таксама крышталічныя ўключэнні — мікраліты і ўкрапленні (кварц, палявы шпат, плагіяклаз, біятыт, амфіболы)[2]. Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Шчыльнасць 2400—2500 кг/м³. Пры награванні да высокіх тэмператур вылучае газы. Папярэдне часткова абязводжаны смаляны камень пры хуткім награванні да 1100—1150 °C успушваецца і ператвараецца ў пузырчастае шкло, падобнае да перліту[2]. ![]() Выкарыстоўваецца разам з перлітам у вытворчасці ўспушанага перліту і разам з цэалітамі для атрымання гідраўлічных дабавак у цэмент[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia