Смаргонскія малочныя прадукты

Смаргонскія малочныя прадукты
Тып прадпрыемства
Заснаванне 1976
Краіна
Адрас
Галіна малочная прамысловасць[d]
Прадукцыя малако, quark[d], абястлушчанае малако[d] і сухое малако
Матчына кампанія Лідскі малочна-кансервавы камбінат[d]

Смаргонскія малочныя прадукты — прадпрыемства ў Беларусі, у горадзе Смаргонь. Пабудавана ў 1973—1976 гадах.

Спачатку асноўная вытворчасць завода складалася з трох цэхаў: натуральнамалочнага, маслацэха і цэха сухога абястлушчанага малака. У 1985 годзе была праведзена рэканструкцыя маслацэха. У 1991 годзе праведзена рэканструкцыя сушыльнай ўстаноўкі. У 1992 годзе пабудаваны двухузроўневы вытворчы корпус ўчастка вытворчасці тварагу.

У 1996 годзе Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака ператвораны ў ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты». З 29 снежня 2011 года ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты» рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» у якасці філіяла.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya