Смаўжовыя п’яўкі

Смаўжовыя п’яўкі

Glossiphonia verrucata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glossiphonia Johnson, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  69380
NCBI  55813
EOL  52314

Смаўжовыя п’яўкі (Glossiphonia) — род хобатных п’явак падсямейства Glossiphoniinae сямейства Glossiphoniidae. У род уключаюць 4 віды.

Апісанне

Агульная даўжыня дасягае 10-30 мм. Знешнасцю падобныя на прадстаўнікоў роду Placobdella. Маюць 3 пары вачэй, пры гэтым першая (пярэдняя) з’яўляецца скапленнем, з больш дрэнным зрокам. Цела шырэйшае, чым у Placobdella. На спінным баку тры пары падоўжных шэрагаў сасочкаў, з якіх сярэднія развіты лепш за іншыя.

Афарбоўка вагаецца ад зелянява-карычневага да бурага колеру з рознымі адценнямі, даволі пярэстая.

Спосаб жыцця

Сустракаюцца толькі ў прэснаводных рэках, азёрах, сажалках і іншых вадаёмах. Трымаюцца невялікай глыбіні, каля раслін. Даволі павольныя як на п’явак. Яны нападаюць на малюскаў, лічынак насякомых, часам — на іншых п’явак.

Размнажэнне адбываецца з дапамогай падскурнай імплантацыі сперматафораў. Адкладае да 120 яец у некалькіх коканах. Яйцы ў коканах прымацоўваюцца да раслін або цвёрдай паверхні. Інкубацыйны перыяд доўжыцца 1-2 месяцы. Калі эмбрыёны вылупляюцца, яны прымацоўваюцца да цела маці п’яўкі.

Працягласць жыцця да 3 гадоў.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе.

Віды

Крыніцы

Літаратура

  • Bisby F.A., Roskov Y.R., Orrell T.M., Nicolson D., Paglinawan L.E., Bailly N., Kirk P.M., Bourgoin T., Baillargeon G., Ouvrard D. (red.) (2011). Species 2000 & ITIS Catalogue of Life: 2011 Annual Checklist.. Species 2000: Reading, UK.. Retrieved on 24 september 2012.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya