Смерць фашызму

«Смерць фашызму»
Арыгінальная
назва
руск.: Смерть фашизму
Тып газета
Краіна
Заснавана 1944
Спыненне публікацый 13 снежня 1956
Мова руская

Смерць фашызму — беларуская газета і орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў гады Другой сусветнай вайны .

Гісторыя

Выдавалася ў партызанскай брыгадзе імя Фелікса Дзяржынскага, якая дзейнічала ў Налібоцкай пушчы . Вядома аб 14 нумарах (№ 8-22), выпушчаных з 1 красавіка па 29 чэрвеня 1944 года на рускай мове. Рэдактарам выдання з’яўляўся Н. А. Працэнка[1].

Пасля вызвалення Беларусі газета працягнула выходзіць пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Любчанскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў рабочых Баранавіцкай, а пазней Гродзенскай вобласці (са студзеня 1954 года). Выпуск выдання спыніўся на сотым нумары за 13 снежня 1956 года ў сувязі з ліквідацыяй Любчанскага раёна[1].

Крыніцы

  1. а б Смерть фашизму (руск.). Белорусская энциклопедия (12 мая 2023).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya