Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў.
Магчымы машынны пераклад, ужыванне ненарматыўнага правапісу або лексікі. Для праверкі ёсць адмысловыя праграмы.
Карта свету, на якой чырвоным колерам адзначаны краіны, якія ўжываюць смяротнае пакаранне ў якасці прысуду. Добра бачна, што Беларусь — адзіная еўрапейская дзяржава са смяротным пакараннем
Смяротная кара ў Беларусі — выключны метад пакарання, які выкарыстоўваецца судамі дзяржавы за некаторыя віды асабліва цяжкіх злачынстваў, якія звязаны з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры цяжкіх абставінах. Можа быць прызначана толькі мужчынам (да жанчын смяротнае пакаранне заканадаўча не можа выкарыстоўвацца), якія зрабілі злачынства пасля надыходу 18-гадовага ўзросту і якія не дасягнулі на момант вынясення прысуду 65 гадоў. Здзяйсняецца праз расстрэл. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе і СНД, у якой ужываецца смяротнае пакаранне. Ужыванне смяротнай кары штодзённа падвяргаецца крытыцы з боку Еўрапейскага саюзу, ПАСЕ і іншых міжнародных арганізацый; у гэты жа час, згодна з апытаннямі насельніцтва, меркаванні грамадзян Беларусі аб яе неабходнасці неадназначныя.
Гісторыя
З прычыны таго, што смяротная кара ўжывалася ў СССР як выключная мера пакарання, па яго распадзе і абвяшчэнні Беларусі суверэннай дзяржавай смяротная кара была пакінутая (як і ў большасці астатніх постсавецкіх дзяржаў)[1]. Пытанне скасавання смяротнага пакарання ўздымалася на рэферэндуме, прычым гэтае пытанне было толькі кансультацыйным, у той час як рэзультаты па астатніх пытаннях рэферэндуму загадам прэзідэнта былі абавязковымі да выканання. На пытанне «Ці падтрымліваеце Вы скасаванне смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь?» 80,44 % з прагаласавалых (каля 6 мільёнаў чалавек) адказалі адмоўна і толькі 17,93 % (трохі больш за мільён) — станоўча. У час рэферэндуму максімальным пакараннем было 15 гадоў зняволення, у 1997 годзе ўвялі магчымасць 25-гадовага тэрміну і пажыццёвага зняволення. У 1990-х гадах колькасць смяротных прысудаў даходзіла да 47 чалавек у год[1].
Канстытуцыя
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 24): «Смяротная кара да яе адмены можа ўжывацца ў адпаведнасці з законам як выключная мера пакарання за асабліва цяжкае злачынства і толькі згодна прысуду».
Рэспубліканскі рэферэндум
У лістападзе 1996 года праведзены рэспубліканскі рэферэндум, у лік пытанняў якога было ўключана пытанне аб адмене смяротнага пакарання. Супраць адмены смяротнага пакарання прагаласавала 80,44 % выбаршчыкаў.
Крымінальны кодэкс
Паводле Крымінальнаму кодэксу Беларусі (1999) да смяротнага пакарання могуць быць прысуджаны асобы за:
развязванне або вядзенне агрэсіўнай вайны (арт. 122, ч.2);
забойства прадстаўнікоў іншай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі з мэтай правакацыі міжнароднага ўскладнення або вайны (арт. 124, ч.2);
злачынствы супраць бяспекі чалавецтва (дэпартацыя, незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, абарачэнне ў нявольніцтва, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне смяротных пакаранняў без суда, выкраданне людзей, за якімі вынікае іх знікненне, катаванне ці акты жорсткасці, здзейсненыя ў сувязі з расавай, нацыянальнай, этнічнай прыналежнасцю, палітычнымі перакананнямі і веравызнаннем грамадзянскага насельніцтва) (арт. 128);
наўмыснае забойства асоб, якія склалі зброю ці не маюць сродкаў абароны, параненых, хворых, пацярпелых караблекрушэнне, медыцынскага, санітарнага і духоўнага персаналу, ваеннапалонных, грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ці ў раёне ваенных дзеянняў, іншых асоб, якія карысталіся пад час ваенных дзеянняў міжнароднай аховай (арт. 135, ч. 3);
забойства дзвюх ці больш асоб; заведама малалетняга, састарэлага ці асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане; заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны; спалучанае з выкраданнем чалавека альбо захопам закладніка; здзейсненае агульнанебяспечным спосабам; здзейсненае з асаблівай жорсткасцю; спалучанае з згвалтаваннем ці гвалтоўнымі дзеяннямі сексуальнага характару; з мэтай схаваць іншае злачынства ці аблегчыць яго здзяйсненне; з мэтай атрымання трансплантанта ці выкарыстоўвання частак трупа; асобы ці яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці ці выкананнем грамадзянскага абавязку; асобы ці яго блізкіх за адмову гэтай асобы ад удзелу ў здзяйсненні злачынства; з карыслівых меркаванняў, альбо па найму, альбо спалучанае з разбоем, вымагальніцтвам ці бандытызмам; з хуліганскіх меркаванняў; па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці ці няроўнасці; здзейсненае групай асоб; здзейсненае асобай, якая раней учыніла забойства, за выключэннем забойства маткаю нованароджанага, забойства па неасцярожнасці, пры перавышэнні меж неабходнай самаабароны, пры перавышэнні мер, неабходных для затрымання асобы, якая здзейсніла злачынства і забойства, здзейсненага ў стане афекту (арт. 139, ч. 2);
тэрарызм, спалучаны з забойствам альбо здзейснены арганізаванай групай (арт. 289, ч. 3);
здрада дзяржаве, спалучаная з забойствам (арт. 356, ч. 2);
захоп ці ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, што прычынілася згубе людзей або спалучана з забойствам (арт. 357, ч. 2);
Смяротная кара ажыццяўляецца праз расстрэл. Прысуд прыводзіцца ў выкананне ў СІЗА № 1 горада Мінска (Пішчалаўскі замак). Цела расстралянага не выдаецца сваякам, а пра месца яго захавання не паведамляецца[2].
Статыстыка
Па статыстыцы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у краіне з 1990 па 2011 гг. вынесеныя 326 смяротных прысудаў.
У 2005 г. да смяротнага пакарання былі прысуджаны 2 чалавекі, у 2006 — 9 чалавек, у 2011 — 4 чалавекі. Значная колькасць у 2006 г. тлумачыцца вынясеннем прысуду па справах некалькіх вялікіх злачынных груповак, абвінавачаных у шматлікіх цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах[3].
30 лістапада 2011 года да смяротнага пакарання прысудзілі арганізатараў тэракта ў мінскім метро ў красавіку 2011 года.
17 сакавіка 2012 года матцы Кавалёва па пошце прыйшоў ліст, адпраўлены 16 сакавіка, у якім было сказана, што прысуд у дачыненні яе сына прыведзены ў выкананне[4]. Прысуд Канавалаву таксама прыведзены ў выкананне[5].