Снайпер-2. Тунгус
«Снайпер-2. Тунгус» (руск.: Снайпер-2. Тунгус) — беларускі 4-серыйны тэлевізійны мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна з расійскімі кінематаграфістамі.[1] Сюжэт1943 год. Невялікай савецкай дыверсійнай групе трэба выканаць складанае і адказнае заданне — захапіць дакументы з апошнімі дырэктывамі Гітлера, якія вязе генералу Шэрнеру асабісты памочнік ад’ютанта Гітлера маёр Данст. Акрамя вопытных разведчыкаў удзел у аперацыі павінны прыняць чатыры дзяўчыны — выпускніцы школы снайпераў, і трапны стрэлак, радавы Конанаў, па мянушцы Тунгус — паляўнічы, здольны выдатна арыентавацца на лясной мясцовасці. Пасля кароткай падрыхтоўкі атрад накіроўваецца за лінію фронту, у тыл ворага. Выконваючы заданне, дзяўчаты-снайперы трапляюць у палон да генерала Шэрнера, які ўладкоўвае на іх сапраўднае паляванне. КрытыкаФільм быў сустрэты рэзкай крытыкай:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia