Сола (музыка)Сола (італ.: solo ад лац.: solus 'адзін, адзіны'): 1) самастойная партыя аднаго выканаўцы (саліста) або эпізод у оперы, балеце, вакальна-сімфанічным, сімфанічным, харавым ці камерна-інструментальным творы, разлічаны на выкананне адным спеваком, танцорам ці інструменталістам; 2) музычны твор ці яго частка, прызначаны для аднаго голасу або інструмента (з акампанементам ці без яго); 3) італ.: tasto solo, T. S. ('адна клавіша') — абазначэнне ў генерал-басе, якое ўказвае на неабходнасць выканання партыі баса без акордавых гукаў. У партытуры тэрмін «сола» пазначае момант уступлення саліста, на тытульным лісце твора — яго прызначэнне для аднаго інструмента. Як аднагалосая форма выканання сола ўласціва і народнаму, у тым ліку беларускаму, песеннаму і інструментальнаму музычнаму мастацтву. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia