Сонцацвет манеталісты
Сонцацвет манеталісты[1] (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду Сонцацвет (Helianthemum) сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae)[2]. ![]() АпісаннеВід вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка. Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў. У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага. Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў. ПадвідыВылучаюць восем падвідаў:
ГалерэяПадвід grandiflorum (Scop.) Schinz & ThellПадвід nummulariumПадвід obscurum (Čelak.) Holub
Сарты з ружовымі кветкаміІлюстрацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia