Соўка клічная
Соўка клічная (Agrotis exclamationis) — начны матылёк сямейства совак. АпісаннеМатылёк вельмі падобная на азімую соўку, адрозніваючыся ад яе тым, што яе пярэднія крылы пафарбаваны ў жоўта-шэры або бура-шэры колер, з клінападобнай, падоўжнай рысай чорнага колеру блізу аснавання кожнага крыла, якая нагадвае фігуру клічніка (адсюль і лацінская назва) і з пупышкападобнай цёмнай плямай ля вяршыннай паловы крыла, каля пярэдняга яго краю. Размах крылаў 35-46 мм[1]. Вусень жоўта-буры, з бледнай лініяй уздоўж спіны і з чорным ценем на баках. Дыхальцы чорныя. АрэалАрэал віду ахоплівае ўсе краіны Еўропы да Палярнага круга і ўмераны кліматычны пояс Азіі да Ціхага акіяна, таксама сустракаецца на поўначы і паўднёвым усходзе Афрыкі. Адсутнічае на шэрагу міжземнаморскіх астравоў. У гарах сустракаецца да вышыні 2000 метраў над узроўнем мора. Засяляе адкрытыя месцапражыванні. ЗначэннеПашкоджвае больш за 80 відаў сельскагаспадарчых раслін, але часцей за ўсё азімае збожжа, кукурузу, цукровыя буракі, бавоўнік, бахчавыя культуры. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia