Спаса-Праабражэнская царква (Бальшавік)

Славутасць
Спаса–Праабражэнская царква
54°00′13″ пн. ш. 27°34′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бальшавік
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Першае згадванне 1997
Будаўніцтва 19972003 гады
Глобус Беларусі globustut.by/bolshevik/i…
Map

Спаса–Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул.Фабрычная, 8[1].

Гісторыя

Праваслаўная грамада прыходу была зарэгістравана ў 1997 годзе. Царква была перабудавана з недабудаванай спартыўнай залы ў 1997-2003 гады.

Архітэктура

Перабудавана з недабудаванай спартыўнай залы, таму архітэктура будынка не набыла кананічна-царкоўнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі і мастацка-стылёвай характарыстыкі. Сакральную прыналежнасць прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам адзначае 8- гранны шатровы барабан з макаўкай над франтальным фасадам і макаўкай над асіметрычна прыбудаваным нізкім прытворам. Сярод святынь царквы абразы с рэшткамі мошчаў свяціцеля Лукі і святога праведнага Іаана Кармянскага, абразы з майстэрні Жыровіцкага Успенскага манастыра[2].

Зноскі

  1. ХРАМ ПРЕОБРАЖЕНИЯ ГОСПОДНЯ В ДЕРЕВНЕ БОЛЬШЕВИК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019. Праверана 3 лістапада 2019.
  2. царква Праабражэнская царква(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya