Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлава)
Спаса-Праабражэнская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Перамогі, 1. ГісторыяПершы храм быў пабудаваны ў 1508 годзе заснавальнікам горада князем Канстанцінам Астрожскім. Падчас аднаго з пажараў храм згарэў, і на яго месцы ў пачатку XVIII стагоддзя быў пабудаваны новы драўляны храм у выглядзе карабля[1]. АрхітэктураХрам пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным, працяглым па падоўжнай восі зрубам з 5-граннай апсідай і нізкімі па абодва яе бакі рызніцамі. Накрыта 2-схільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай і косымі застрэшкамі над рызніцамі. Па цэнтры даху ўрэзаны 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з фігурнымі пераплётамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па цокальнай і фрызавай частках сцены апяразаны вертыкальна дэкаратыўнай шалёўкай[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia