Спаса-Праабражэнская царква (Сапоцкін)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Школьная, 1а. ГісторыяУ 1780 годзе была пабудавана мураваная царква ў Сапоцкіне. У 1893 годзе быў заснаваны жаночы праваслаўны манастыр. У савецкія часы будынак стаў выкарыстоўвацца як збожжасховішча, затым у ім складалі тытунь. У 1970 годзе па загаду мясцовых уладаў царква была разбурана. Драўляны будынак, у якім знаходзіцца сучасная царква, быў перавезены з вёскі Калеты, дзе ён выконваў функцыі школы. У 1980—1981 гадах будынак быў абкладзены белай сілікатнай цэглай. 29 мая 1996 года праваслаўнай грамадзе быў прадастаўлены ў пастаяннае карыстанне ўчастак зямлі плошчай 0,1592 га для эксплуатацыі і абслугоўвання будынка царквы[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia