Спаса-Праабражэнская царква (Чашнікі)
Спаса-Праабражэнская царква — дзеючы праваслаўны храм у горадзе Чашніках Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры класіцызму. ГісторыяСпаса-Праабражэнская царква пабудавана ў цэнтры горада ў 1843—1845 гг. з цэглы. Спаса-Праабражэнская царква адлюстравана на малюнку Напалеона Орды (1876). АрхітэктураБудынак храма крыжападобны ў плане з прамавугольнымі крыламі трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсіды. Завершаны сферычным купалам на светлавым барабане. Над трапезнай знаходзіцца званіца. Галоўны фасад аформлены порцікам з франтонам. З арсенала класічнай архітэктуры выкарыстаны пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з плоскім фрызам. Інтэр’ерУ залу храма адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія арачныя прасветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсіда і трапезная. Скляпенні аздоблены адноўленай у 1970 г. фрэскавай размалёўкай з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы евангелістаў, у алтары «Богаяўленне», на сценах — евангельскі цыкл. Абразы 18 — 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэнне», «Феадосій Угліцкі», «Спас Пантакратар». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia