Спаса-Праабражэнскі манастыр (Охар)
Охарскі Спаса-Праабражэнскі манастыр колішні мужчынскі манастыр, які існаваў у XVII—пачатку XX ст. каля в. Охар (цяпер Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці) на беразе ракі Сож. Меў 2 драўляныя храмы: Праабражэння (1711) з разьбяным 3-ярусным іканастасам і шанаваным абразом Маці Божай і Успення (1843). У 1918 манастыр закрыты. Будынкі не захаваліся. ГісторыяПаводле падання, заснаваны як праваслаўны пустэльнікам ці будаўніком Аркадзем. Першы ігумен вядомы з 1669 года. У 1708 годзе у час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў знішчаны шведамі, пазней адбудаваны. Прывілеем караля Аўгуста II 1720 года пацверджана прыналежнасць манастыра да праваслаўнай царквы і захавана яго зямельная ўласнасць. У 1842 годзе прыпісаны да Магілёўскага Богаяўленскага манастыра, з 1870 года самастойны. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia