Спаса-Праабражэнскі сабор (Чарнігаў)
Спаса-Праабражэнскі сабор — пяцікупальны храм у Чарнігаве, дзеючы храм-музей. Уваходзіць у склад нацыянальнага архітэктурна-гістарычнага запаведніка «Чарнігаў старажытны». Найстарэйшы захаваны помнік старажытнарускага дойлідства. Пра яго былое багатае ўнутранае ўбранне сведчаць рэшткі фрэсак, разьбяныя пліты хораў, падлогі, калоны. На працягу стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. У Спаса-Праабражэнскім саборы спачывае прах князя Ігара Северскага, апетага ў «Слове аб Палку Ігаравым», Ігара Чарнігаўскага і іншых князёў той эпохі. З’яўляецца самым старым будынкам у Чарнігаве, Украіне і адным з нешматлікіх уцалелых будынкаў дамангольскай Русі[1]. У 1989 годзе разам з Гістарычным цэнтрам Чарнігава, сабор быў уключан у папярэдні спіс Сусветнай спадчыны[2]. ГісторыяЗаснаваны каля 1030—1036 гадоў чарнігаўскім князям Мсціславам Уладзіміравічам, а закончыў будаўніцтва Святаслаў Яраславіч. У 1239 годзе храм быў часткова разбураны пры нашэсці мангольскага хана Батыя. Зноў пацярпеў у 1611 годзе ад войска Рэчы Паспалітай. Быў адбудаваны ў 1675 годзе, але ў 1750 г. істотна пашкоджаны пажарам. Рэстаўраваны ў 1770—1799 гадах. АрхітэктураУ плане сабор уяўляе сабой трохнефны храм з шасцю (ці васьмю)[3] слупамі, трыма апсідамі і пяццю купаламі-банямі. Галоўны будынак працягнуўся на 28,25 м з усходу на захад і на 19,20 м з поўначы на поўдзень[4]. Аб’ёмна-пастаровая кампазіцыя сабора надала яму арыгінальную форму піраміды. Фасады аформлены пілястрамі і цаглянымі арнаментамі.
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia