Спутнік-2
Спутнік-2 (бел.: Спадарожнік-2) — другі ў гісторыіі штучны спадарожнік Зямлі. Быў запушчаны 3 лістапада 1957 года. Упершыню вывеў на арбіту жывую істоту - сабаку Лайку. Спадарожнік быў запушчаны ў гонар 40-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Касмічны карабель«Спутнік-2» уяўляў сабой конусападобную капсулу вышынёй 4 метры з дыяметрам асновы 2 метры, якая важыла каля 500 кілаграмаў. Яна не была спраектаваная каб аддзяляцца ад 2 ступені, якая выводзіла яе на арбіту, бо было прынята рашэнне выкарыстоўваць сістэму перадачы тэлеметрыі ўсталяванай на другой ступені. У выніку агульная маса на арбіце складала 7,79 тоны. «Пасажыр»![]() Лайка - першая жывёла выведзеная на калязямную арбіту. Беспародны сабака ўзростам каля трох гадоў. Герметычная кабіна апарата «Спутнік-2» была мяккай і мела досыць месца, каб Лайка магла ляжаць ці стаяць. Сістэма рэгенерацыі паветра забяспечвала кіслародам; ежа і вада выдаваліся ў жэлацінізаванай форме. У «пасажырскім салоне» была ўсталяваная тэлевізійная камера для назірання за Лайкай. Камера магла перадаваць 100-строкавыя відэакадры з хуткасцю 10 кадраў у секунду. Пуск і арбіта«Спутнік-2» - 2 быў запушчаны ў 02:30:42 UTC 3 лістапада 1957 года з касмадрому Байканур ракетай-носьбітам «Спутнік 8К71ПС» (дапрацаваная Р-7), з той жа стартавай пляцоўкі, што запусцілі «Спутнік-1». Арбіта спадарожніка складала 212 км × 1660 км з перыядам абарачэння 103,7 хвіліны. Вынікі палётуУпершыню на арбіту была дастаўлена жывая істота (як мяркуецца, сабака загінула ад перагрэву ўжо на 4 вітку абарачэння вакол Зямлі.). Вымярэнні спадарожніка паказалі павышэнне радыяцыйнага фону ў высокіх паўночных шыротах, гэта значыць ён выявіў радыяцыйны пояс. Спадарожнік здзейсніў 2370 віткоў вакол Зямлі і затым згарэў у атмасферы 14 красавіка 1958 года Музейныя копііКопія «Спутніка-2» знаходзіцца ў Музеі касманаўтыкі ў Маскве. |
Portal di Ensiklopedia Dunia