Спірагіра
Спірагі́ра[1] (Spirogyra) — род ніткаватых зялёных водарасцей сямейства зігнемавых. АпісаннеКлеткі талома спірагіры выцягнуты ў даўжыню, маюць клетачную сценку з цэлюлозы і моцна аслізнены. У цытаплазме размешчаны адзін або некалькі перыферыйных хларапластаў у выглядзе спіральна закручанай стужкі. Рост ніці ў даўжыню адбываецца дзякуючы дзяленню клетак талома. АрэалАдрозніваецца каля 340 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Трапляюцца пераважна ў прэсных водах, на вільготнай глебе, мокрых скалах, паблізу гарачых і мінеральных крыніц. На Беларусі адзначаны 8 відаў: спірагіра бліскучая (Spirogyra nitida), спірагіра зменлівая (Spirogyra varians), спірагіра пагарджаная, спірагіра рачная (Spirogyra fluviatilis), спірагіра тоўстая (Spirogyra crassa) і інш. Экалогія![]() Ніткі даўжынёй 8—10 см, негалінастыя, плаваюць свабодна або прымацаваныя да субстрату рызоідамі, часта ўтвараюць «ціну». Ніткі складаюцца з аднаго рада клетак, якія маюць цэлюлозную абалонку, абкружаную сліззю. Клеткі даўжынёй 4—200 мкм, цыліндрычныя, доўгія, або аднолькавай даўжыні і шырыні. Папярочныя сценкі гладкія, лінзападобныя або складкаватыя. Хларапласт перыферыйны, у выглядзе закручаных стужак (ад 1 да 16), з шматлікімі пірэноідамі. Ядро цэнтральнае з добра прыкметнымі ядзеркамі. Запасныя пажыўныя рэчывы спірагіры — крухмал і алей. РазмнажэннеНітка расце ў выніку папярочнага дзялення клетак. Размнажаецца спірагіра вегетатыўным і палавым спосабамі. Вегетатыўнае размнажэнне адбываецца пры разрыве ніці на часткі. Кожная частка пры спрыяльных умовах можа развіцца ў новую ніць. Палавы працэс у спірагіры — кан’югацыя. Пры гэтым зліваецца змесціва звычайных клетак. Для перацякання цытаплазмы паміж клеткамі ўзнікае спецыяльны канал. У выніку палавога працэсу ўтвараецца зігота. Пасля перыяду спакою яна прарастае ў новую ніць спірагіры. Такім чынам, спірагіра не мае ні гаметафіта, ні спарафіта, а значыць — і чаргавання пакаленняў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia