Спірэя сярэдняя
Спірэя сярэдняя[1] (Spiraea media) — від кветквых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[2]. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. АпісаннеМарозаўстойлівы, засухаўстойлівы, газаўстойлівы куст, з круглявай кронай, утворанай круглявымі ў перасеку галінамі, якія растуць уверх. Можа дасягаць 2—3 м у вышыню. У лесастэпавай зоне цвіце з пятага года жыцця ў маі — чэрвені[3]. Лісце апушанае, часам амаль гладкае. Пласцінка ад авальнай да даўгаватай, каля асновы клінавата звужаная, бліжэй да верхавіны з 2-4 буйнымі зубцамі, на верхавіне завостраныя[3]. Суквецці — шматкветкавыя парасонападобныя гронкі з белых кветак[3].
СінонімыНавуковая назва мае наступныя сінонімы:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia