Першыя графы (comites) Тулузы вядомыя яшчэ з Меравінгскіх часоў. Яны прызначаліся каралямі Франкаў і кіравалі горадам і яго наваколлямі. Да нас дайшлі згадкі толькі пра некаторых з іх ды і тое, надзвычай скупыя. Пра графаў (часам званых герцагамі) Тулузы перыяду кіравання Каралінгаў мы ведаем трохі больш. Вельмі хутка графам Тулузы ўдалося дамагчыся амаль поўнай незалежнасці[1] і ператварыць пасаду графа ў спадчынны тытул, які замацаваўся ў сям’і графаў Руэрга.
Спадчынныя графы Тулузы кіравалі горадам Тулузай і графствам, якое ўключала наваколлі горада, з канца IX стагоддзя да 1271 года. Графы Тулузы і іншыя члены гэтай фаміліі валодалі таксама ў розны час графствамі Керсі, Руэрг, Альбі і Нім, а таксама былі маркізамі Готыі і Праванса. Акрамя таго, Раймунд IV заснаваў дзяржаву Трыпалі ў Святой Зямлі, якая перайшла да яго нашчадкаў (гл. Графства Трыпалі).
жонка — (Гарсінда ці Герсенда)[3], верагодна, дачка Гарсіі II Санчэса, герцага Гасконі).
Заўвага: У дадзеным спісе даюцца два графы, якія не фігуруюць у традыцыйным радаводзе графаў Тулузскіх, які быў складзеным бенедыкцінцамі і прыводізцца ў «Histoire Generale du Languedoc». Нядаўнія даследаванні паказалі, што ў прамежку паміж Раймундам III Понсам і Гільёмам III (які паводле традыцыйнай версіі кіравалі каля 80 гадоў) кіравалі яшчэ два графы па імі Раймунд. Занясенне іх у спіс скажае прынятую нумарацыю, таму ў дужках удакладняецца іх правільны нумар.
1105—1109 : Бертран (пам. 1112), граф Тулузы і Трыпалі, сын ад 1-й жонкі Раймунда IV (VI). У 1109 годзе адправіўся ў Святую Зямлю, пакінуўшы замест сябе графам Альфонса Іардана
↑Графы Тулузскія былі васаламі караля Францыі, але фактычна былі цалкам незалежнымі кіраўнікамі сваіх уладанняў.
↑Найбольш часта сустракаемыя ў крыніцах даты — 950 і 961 гады.
↑Дакладнае яе імя невядома, таму стаіць у дужках. Таксама ёсць пэўныя сумневы наконт таго, ці была яна адзінай жонкай Раймунда III Понса. Але ў любым выпадку менавіта яна была маці Раймунда (IV).