Сталыпінская аграрная рэформа![]() Сталыпінская аграрная рэформа — буржуазная рэформа сялянскага надзельнага землеўладання ў Расійскай імперыі ў 1906—1907 г. Рэформа атрымала імя тагачаснага міністра ўнутраных спраў, старшыні Савета Міністраў Пятра Сталыпіна, аднаго з яе аўтараў, ініцыятараў і кіраўнікоў. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. не вырашыла аграрнага пытання, не знішчыла памешчыцкага землеўладання і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся падставы для новай рэвалюцыі. Мэты рэформыЗабяспечыць умовы шпаркага развіцця эканомікі краіны; разбіць агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на бок царскага ўрада і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху. Рэформа ў БеларусіНа Беларусі быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Ім дазвалялася і дапамагалася купляць зямлю ў Беларусі. За 10 гадоў рэформы ў пяці заходніх губернях было створана 12,8 тыс. хутароў. Адначасова праводзілася перасяленчая палітыка. Так, за 1906—1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася 368 тыс. чалавек, каля 11 % з іх вярнулася назад. Рэформа дапамагла росту сельскагаспадарчай вытворчасці. К 1913 г. Беларусь стала буйнейшым раёнам вырошчвання бульбы. Узраслі пасевы лёну, збожжавых культур. Памешчыцкія і кулацкія гаспадаркі ўцягваліся ў гандлёва-рыначныя адносіны. У заходніх губернях Пётр Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання, для чаго былі створаны земствы, адчынены майстэрні, сельскагаспадарчыя гурткі. Дзейнасць земстваў была накіравана ў першую чаргу на задавальненне ўласніцкіх інтарэсаў заможнага сялянства і памешчыкаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia