Сталіна Азімаўна Азаматава
Сталіна Азімаўна Азаматава (2 студзеня 1940, Душанбэ — 17 красавіка 2020, Душанбэ) — таджыкская артыстка балета і кіно. Балетмайстар. Заслужаная артыстка Таджыкскай ССР (1968). Народная артыстка Таджыкістана (2005). БіяграфіяВыпускніца Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча імя А. Я. Ваганавай (1958) (цяпер — Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай). Вучаніца педагогаў М. В. Баярчыкавай і Н. А. Жалязновай. Пасля заканчэння вучылішча з 1958 года выступала на сцэне Таджыкскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С. Айні — салістка, затым балетмайстар. Выконвала вядучыя партыі ў розных балетах. З 1963 года — выкладчык танца ў Душанбінскай харэаграфічнай школе. У 1977 годзе скончыла факультэт рэжысуры балета ГІТІСа (педагогі А. А. Лапауры і Л. М. Таланкіна). Балетныя партыі
ФільмаграфіяЗ 1959 г. здымалася ў кіно. Сталіна Азаматава знялася ў больш як 20 кінакарцінах. У 32 гады сышла з кіно, цалкам прысвяціўшы сябе балету.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia