Сталіца Эраўнд
«Сталіца Эраўнд» — спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Вольгай Саратокінай паводле п'есы Сяргея Гіргеля[1]. Гісторыя стварэння«Сталіца Эраўнд» — рэжысёрскі дэбют Вольгі Саратокінай (псэўданімам на момант прэм'еры — Сара Токіна), яе дыпломная работа пад мастацкім кіраўніцтвам Валерія Даніловіча[2]. Першапачаткова п'еса, напісаная Сяргеем Гіргелем на рускай мове, не прызначалася для пастаноўкі ў Мінску і называлася «Масква радыяльная»; у 2006 годзе яна ўвайшла ў шорт-ліст міжнароднага конкурсу «Еўразія-2006». У маі таго ж году ў Цэнтры імя Меерхольда ў Маскве па п'есе быў пастаўлены спектакль «Масква кальцавая». У 2007 годзе Сяргей Гіргель перапрацаваў п'есу[3], і яна была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[4]. СюжэтДвое незнаёмыя паміж сабой мужчын вядуць размову ў пустым вагоне метро, які затрымаўся паміж станцыямі. Гэтая выпадковая сустрэча нечакана паварочвае на 180 градусаў усё тваё жыццё. У спектаклі адбываюцца нечканыя павроты ад анекдоту — да песні, ад абсурду — да рамантыкі, і ад абыякавасці — да Любові[1]. Творчы склад
Дзеючыя асобы і выканаўцы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia