Станковае мастацтваСтанко́вае маста́цтва[1] — род выяўленчага мастацтва, творы жывапісу, скульптуры і графікі, якія маюць самастойны характар і не маюць прамога дэкаратыўнага або ўтылітарнага прызначэння, выкарыстання ў якасці састаўной і неад’емнай часткі якога-небудзь мастацкага ансамбля (у адрозненне, напрыклад, ад твораў манументальнага мастацтва або кніжнай ілюстрацыі). Тэрмін узнік у XIX — пачатку XX стагоддзя і паходзіць ад «станка», на якім ствараюцца творы (мальберт у жывапісе, скульптурны станок і інш.). Творы станковага мастацтва разглядаюцца адасоблена ад наваколля. Іх значэнне не залежыць ад месца знаходжання, нягледзячы на тое, што ўмовы экспанавання і асвятлення могуць перашкаджаць або спрыяць поўнаму раскрыццю іх мастацкіх якасцей. Шырокае развіццё станковае мастацтва атрымала ў эпоху Адраджэння і стала адной з умоў росквіту мастацкай культуры. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia