Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін
Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін (13 лістапада 1937, с. 1 Мая, Ліскінскі раён, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, майстэрні Белжылпраекта, вытворча-мантажнага ўчастку Беларускага ўпраўлення гідраметэаслужбы, з 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск. ТворчасцьАсноўныя працы: завод гуматэхнічных вырабаў у Барысаве (1965), будынак райкама партыі і райвыканкама Ленінскага раёна (1977), закрыты стралковы цір на стадыёне «Дынама» (1979), кінатэатр «Салют» (1980); у аўтарскім калектыве: блок 9-павярховых жылых дамоў па вул. Пуліхава (1971), кінатэатр «Сучаснік» (1976), ЗАГС Фрунзенскага раёна (1978), адміністрацыйна-лабараторны корпус інфекцыйнай бальніцы (1986) у Мінску, добраўпарадкаванне спартлагера «Стайкі» (1981).
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia