Станіслаў Яўгенавіч Данілюк
Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (нар. 1955, Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага края) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта. БіяграфіяУ 1980 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У 1990 годзе скончыў ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у органах унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, затым — у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1990—2001 гадах займаў розныя пасады ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, начальніка кафедры прававога рэгулявання расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. У 2001—2006 гадах працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, законаў і іншых актаў заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. З верасня 2006 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2]. Аўтар больш як 100 навуковых публікацый у галіне філасофіі права, канстытуцыйнага права, крымінальнага права і крыміналогіі. УзнагародыМае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені[3]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia