Стараселле (стаянка)
Старасе́лле[1] — археалагічны помнік, стаянка эпохі палеаліту ў пячоры каля горада Бахчысарай (Крым). Адносіцца да мусцьерскай культуры. Стаянка адкрыта ў 1952 годзе ў балцы Канлы-Дэлэ левага берага ракі Чурук-Су. Даследавалася ў час раскопак А. А. Фармозывым у 1952—1956 гадах, М. Д. Гваздовер у 1955—1956 гадах, В. П. Чабаем і А. Марксам у 1993—1995 гадах[2]. А. Фармозаў вылучаў два, М. Гваздовер — чатыры (1955), затым тры (1956), В. Чабай і А. Маркс — чатыры культурныя пласты[2]. Выяўлены каменныя рубільцы, апрацаваныя з двух бакоў, скрэблы, лістападобныя наканечнікі і інш., рэшткі кастрышчаў, рэшкі жывёл (плестацэнавы асёл[2]). У 1953 годзе А. Фармозаў выявіў пахаванне дзіцяці ва ўзросце 1,5—2[1][3] гадоў. Дзіця мела больш выразныя чалавечыя рысы, чым неандэртальцы[1]. Раскопкамі В. Чабая і А. Маркса былі выяўлены 2 мусульманскія пахаванні XVIII стагоддзя, што дало падставу для сумненняў у аднясенні Старасельскай стаянкі да палеаліту[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia