Стара-Пецяргофскі праспект
Стара-Пецяргофскі праспект — праспект у Санк-Пецярбургу, злучае Стара-Калінкін мост цераз раку Фантанку з плошчай Стачак. Перасякае Абводны канал. Нова-Калінкін мост злучае дзве яго часткі. ГісторыяУ XVIII стагоддзі вуліцу адносілі да Екацерынгофскай вуліцы (праспект Рымскага-Корсакава), да Пецяргофскай дарогі (праспект Стачак). У 1776 годзе з’явілася назва Ліфляндскі праспект або Ліфляндская вуліца (ад ракі Фантанкі да будучага Абводнага канала) у гонар часткі горада, якая называлася Ліфляндскае прадмесце. З 1784 года Пецяргофская першпектыва, з 1798 года Пецяргофскі праспект да 1922 года, з сярэдзіны XIX стагоддзя Стары Пецяргофскі або Стара-Пецяргофскі. З 3 лістапада 1922 года атрымоўвае назву праспект Юнага пралетарыя (з 1917 года ў доме 28 размяшчаўся культурна-асветніцкі клуб рабочай моладзі Нарвскага раёна). З 31 кастрычніка 1933 года праспект Газа (у гонар І. І. Газа, які жыў у доме 42). 4 кастрычніка 1991 года была вернута назва Стара-Пецяргофскі праспект. |
Portal di Ensiklopedia Dunia