Старое Запонне (археалагічны помнік)Старое Запонне — археалагічны помнік каля вёскі Беразіно Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. ГарадзішчыЗнаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Пляцоўка памерам 59×51 м, з захаду і поўначы ўмацавана валам. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У час шурфоўкі знойдзены фрагменты глінянага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.). У 1970-я гады за 0,5 км ад Гарадзішча, на тарфяніку асушанай поймы ракі Поня знойдзены каменны выраб светлашэрага колеру, які нагадвае форму «кубіка» з ёмістасцю і дзвюма адтулінамі ў дне. Можна меркаваць, што гэта тыгль, які служыў для выплаўкі дроту з жалеза, здабытага з балотнай руды. Курганны могільнікЗнаходзіцца за З км на паўночны захад ад вёскі, у лесе. 9 насыпаў вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 6 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia