Старшыня Урада Іспаніі
Старшыня Урада (ісп.: Presidente del Gobierno) — кіраўнік Урада Іспаніі. Ён абіраецца Кангрэсам Дэпутатаў, ніжняй палатай іспанскага Парламента, пасродкам працэдуры званай Спрэчка аб пасадзе (ісп.: Debate de Investidura), і затым зацвярджаецца каралём. У наш час пост старшыні ўрада займае Марыяна Рахой. Яго рэзідэнцыяй і месцам знаходжання Урада з 1977 з'яўляецца палац Манклоа ў Мадрыдзе. ВыбарыВыбары Старшыні Урада праводзяцца шляхам ускосных выбараў, членамі Генеральных Картэсаў. Адразу пасля выбараў у Парламент, якія праходзяць кожныя чатыры гады, лідар партыі-пераможца ці лідар найбуйнейшай кааліцыі звычайна прапануецца Каралём на пост Старшыні Урада і абіраецца Кангрэсам дэпутатаў. Намеснік старшыні Урада прызначаецца Каралём па прадстаўленні Старшыні Урада. Уступленне на пасадуПасля ўхвалення кандыдата большасцю ў Кангрэсе дэпутатаў і атрымання згоды Караля праводзіцца цырымонія ўступлення на пасаду. Цырымонія праводзіцца ў Зале аўдыенцый (ісп.: Salon de Audiencias) палаца Сарсуэла ў прысутнасці Караля Іспаніі і галоўнага сакратара Каралеўства (міністра юстыцыі). Падчас цырымоніі будучы Старшыня Урада прамаўляе клятву: «Juro por mi conciencia y honor cumplir fielmente las obligaciones del cargo de Presidente del Gobierno con lealtad al Rey para guardar y hacer guardar la Constitución, como norma fundamental del Estado, así como mantener el secreto las deliberaciones del consejo de ministros» Пераклад: «Клянуся маім сумленнем і гонарам аддана і з вернасцю да Караля выконваць абавязкі Старшыні Урада, выконваючы і прымушаючы выконваць Канстытуцыю, асноўны закон дзяржавы, а таксама захоўваць у сакрэце абмеркаванні Савета Міністраў» Старшыні Урада Іспаніі (з 1977 да нашых дзён)Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia