Старыца (гарадзішча)
Старыца — археалагічныя помнікі каля вёскі Старыца Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Гарадзішча-1Знаходзіцца за 0,7 км на ўсход ад вёскі Старыца на ўзгорку вышынёй да 25 м над возерам Нешчарда. Пляцоўка авальная, памерам 30×20 м. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Георгій Штыхаў. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка. Гарадзішча-2Мясцовая назва Гарадок. Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Старыца на мысе над возерам Нешчарда. Пляцоўка авальная, памерам 65×20 м. Вышыня над поймай 25 м. На стрэлцы мыса прасочваюцца рэшткі разаранага культурнага пласта на плошчы 2 га. З паўночнага боку мыса прасочаны рэшткі рова. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Георгій Штыхаў. Раскопкі не праводзілі. Пасля захопу Полацка ў 1563 годзе на гэтым месцы загадам вялікага князя маскоўскага Івана IV пабудавалі крэпасць Нешчарду, якую пасля вызвалення Полацка ў 1579 годзе ўзялі і зруйнавалі вялікалітоўскія войскі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia