Стас Шурынс, па нараджэнні Станіслаў Андрэевіч Шурын (нар. 1 чэрвеня1990, Рыга, Латвія) — латвійскі спявак, аўтар песень.
Біяграфія
Стас Шурынс у ГЗЦ «Вегас»
У студзені 2006 года Стас стаў пераможцам конкурсу «Адкрываем таленты», які праводзіў Фонд кампазітара Уладзіміра Хвайніцкага. Як прыз, у Стаса з'явілася магчымасць займацца вакалам з вядомай латвійскай спявачкай Nicol і запісваць песні на студыі музычнага прадзюсарскага цэнтра ANTEX. У жніўні 2006 года Стас Шурынс стаў пераможцам у намінацыі «вакал» на міжнародным конкурсе World Stars 2006 і Grand Champion ў намінацыі «адвольны танец».
У 2009 годзе «Новы канал» абвяшчае набор ўдзельнікаў для праекту «Фабрыка зорак-3» (Фабрика звёзд). Стас Шурынс прыняў удзел у інтэрнэт-кастынгу. Паспяхова прайшоўшы яго, і ўсе іншыя этапы адбору, ён стаў паўнапраўным удзельнікам шоў. У рамках праекта Стас прадставіў дзве аўтарскія песні — «Сердце» і «Не сходи с ума» (будучыя сінглы), таксама ён выступіў сааўтарам песень іншых удзельнікаў праекта. У навагоднюю ноч было абвешчана, што пераможцам «Фабрыкі зорак-3» стаў Стас Шурынс.
У лістападзе 2011 года быў запушчаны ў ратацыю трэк «Хватит», і ўжо ў снежні была завершана работа над першым сольным альбомам спевака і кампазітара Стаса Шурынса.
У пачатку 2012 года была набрана каманда музыкантаў, працуючы з якой, Стас рыхтуецца да першага сольнага канцэрту. Дэбютны кліп на песню «Прости» выйшаў у красавіку 2012 года, а 6 ліпеня выйшаў яго першы альбом пад назвай «Раўнд 1».
У чэрвені 2012 года Шурынс выпусціў сінгл «Небо-кровь», але ён не ўваходзіць у дэбютны альбом.
Першае відэа да сінглу з другога альбома «I don't Care» быў прадстаўлены ў жніўні 2012, які патрапіў у ратацыі радыёстанцый Украіны і Расіі.
У кастрычніку 2012 года адбылася прэм'ера відэа на сінгл «I.P.O.D. (In a place of depth)», а вясной 2013 года Стас прадставіў трэк і кліп зусім у іншым стылі і характары «Take». У канцы жніўня 2013 года адбылася прэм'ера лірычнага сінгла «Ты моё» і відэа на яго, якое трапіла ў эфір прыбалтыйскіх тэлеканалаў.
У лютым 2012 года Стас Шурынс ажаніўся.
У канцы 2013 года Шурынс абвясціў пра планаваны выпуск новага альбома «Естесственный отбор».
«Раўнд 1» — дэбютны студыйны альбом Стаса Шурынса, выдадзены ў 2012 годзе. У альбом увайшлі 12 кампазіцый, некаторыя з іх перазапісаны ў 2012 годзе і адна з песень выканана ў дуэце з Кацярынай Варнавай. Да сінглу «Прости» быў зняты відэакліп[1].
Естественный отбор (Натуральны адбор) — другі студыйны альбомСтаса Шурынса, выдадзены 13 лістапада2013 года. Альбом быў прэзентаваны ў Кіеўскім начным клубе «Beton». Тым жа днём адбыўся выпуск сінгла «Пока ты со мной» і прэзентацыя кліпа да яго. У альбом увайшлі 11 кампазіцый, выкананыя руская і англійская мовамі і бонусная песня «Я вярнуся» (кавер Ігара Талькова).
Сам спявак сцвярджае, што альбом «Натуральны адбор» яўляецца яго першым сольным альбомам.
«Почему мы делаем такой акцент на том, что этот альбом - ПЕРВЫЙ сольный, хотя есть альбом «Раунд І»? Дело в том, что «Раунд один» - это действительно своего рода первый раунд моей внутренней борьбы с творческим эго. Когда перед человеком стоит выбор, какой путь ему ближе - предельная честность перед самим собой и зрителем, а потом уже коммерческий успех, либо быстрая популярность и коммерция, а «когда-нибудь потом я расскажу, что я на самом деле чувствовал и думал». Мне удалось расставить приоритеты и победить в себе тщеславие и жажду славы, поставив на их место пусть еще сырую и далеко не столь монументальную, но откровенную, чистую и наполненную музыку. Это и был мой «Естественный отбор». Стас Шурінс у інтерв'ю про альбом [2]
Іншае
Аўтар усіх кампазіцый з альбома (апроч песні «Я вярнуся») — Стас Шурынс.
Дэвіз альбома — прапанова: Life, Love And Music Must Go On! (бел.: Жыццё, каханне і музыка мусяць працягвацца!).
Не сходи с ума (Не сыходзь з розуму) — аўтарская песня, напісаная Стасам Шурынсам, якую ён прадставіў на кастынгу ў трэцім сезоне шоу «Фабрыка зорак». Таксама гэтую песню ён спяваў на адным з сваіх анлайн-выступленняў.
Канцертнае відэа[2] стала першым відэа, якое з'явілася ў эфірах украінскіх і расейскіх тэлеканалаў у 2010 годзе.
Быў таксама зняты відэакліп на акустычнай версіі песні.[3] У ліпені 2010 года Шурынс выканаў гэтую песню падчас конкурсу «Песни моря» у якасці госця праграмы.[4] песня была таксама прадстаўленыя на конкурсны адбор у Еўрабачанне 2010 у напярэдадні Новага 2010 года з украінскай спявачкай Эрыкай.[5]
«Прости» (бел.: "Прабач") — першы сінгл Стаса Шурынса, выдадзены 2 сакавіка2012 года. Сінгл таксама ўваходзіць у альбом Раунд 1. Да песні быў зняты відэакліп у красавіку 2012 года[6].
Відэакліп
Відэакліп быў загружаны на youtube у 2012 годзе. Рэжысёр — Ігар Сцекаленка, аператар — Дзмітрый Ператрутаў. Відэа паказвае Стаса Шурынса ў дэпрэсіўным стане, быццам, ён страціў блізкага чалавека. Словамі «Прости меня, я был неправ» («прабач мяне, я быў не праў») спявак заахвочвае іншых людзей прасіць прабачэння ў сваіх родных. Галоўны сэнс песні — споведзь чалавека, які разумее, што жыццё іншага чалавека ўжо не вярнуць і спрабуе папрасіць у яго прабачэння. На відэа Стас Шурынс піша лісты, якія ён у канцы відэа кладзе на крыж.
I Don't Care (Мяне не хвалюе) — другі сінгл Стаса Шурныса, выдадзены ў 2012 годзе. Гэта быў першы англамоўны сінгл спевака. Да песьні таксама было знята відэа, рэжысёрам якога стала Ксенія Крутаголава. У ліпені 2012 года Шурынс запісаў гэты сінгл у дуэце з расійскім спеваком Уладам Тапалавым[7].
Відэа
На відэа паказаны Стас Шурынс ў суправаджэнні музыкантаў. Сам кліп быў зняты на старой будоўлі. Відэа падобна да аматарскай здымкі, бо паказаны ў асноўным дзеянні музыкантаў, а не іх ігра на інструментах. Большую частку відэа займае размалеўка графіці на сценах старых будынкаў. Часам на відэа з'яўляецца пэўны малюнак, які паступова вымалёўваецца з графіці. Гэты малюнак таксама стаў адной з версій вокладкі сінгла.