Стафан Іванавіч Юпатаў
Стафан (Сцяпан) Іванавіч Юпатаў (15 жніўня 1927, в. Іванава, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 24 сакавіка 1993) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970). БіяграфіяСкончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1951), Віцебскі медыцынскі інстытут (1957), Інстытут сардэчна-сасудзістай хірургіі АМН СССР (аспірантура, 1962). Працаваў у Бешанковіцкай раённай бальніцы (1957—1959, урач-хірург), Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (Масква, 1962—1966, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапанатоміі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1966—1967, кіраўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1967, дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі, у 1968—1991 — загадчык кафедры), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1991—1993, загадчык кафедры хірургічных хвароб). Працы па пытаннях патагенезу і хірургічнага лячэння язвавай хваробы страўніка, дванаццаціперснай кішкі, жоўцевых шляхоў і печані. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia