Стафан Францкевіч-Радзімінскі

Стафан Францкевіч-Радзімінскі
Бродзіц[d]
Бродзіц[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста слонімскі[d]
харунжы новагародскі[d]
20 лютага 1651 — 18 жніўня 1693
Папярэднік Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі
Пераемнік Пётр Юзаф Корсак[d]

Нараджэнне каля 1610
Смерць 18 жніўня 1693(1693-08-18)[1]
Род Францкевічы-Радзімінскія[d]
Бацька Ян Францкевіч-Радзімінскі[d]
Маці N з Нарушэвічаў[d]
Жонка Кацярына з Рагальскіх[d][1] і Марыяна з Раецкіх[d][1]
Дзеці Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі і Альжбета Ганна Францкевіч-Радзімінская[d]
Веравызнанне кальвінізм[1]
Бітвы

Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Малодшы сын харужага лідскага Яна і невядомай з Нарушэвічаў. Харужы новагародскі ў 1654 годзе, каралеўскі дваранін, староста слонімскі.

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў, у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе[ru], у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673 года, у Венскай кампаніі 1683 года.

Шмат разоў з 1648 года выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.

Сям’я

Быў некалькі разоў быў жанаты: спачатку з Крышкоўскай, потым з Ежавай Храптовічавай і, нарэшце, з Марыянай з Раецкіх, ваевадзянкай менскай, з якой пакінуў дачку Ганну Эльжбету і двух сыноў. Адзін з іх, Міхал Гедэон, быў харунжым надворным літоўскім[2].

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya