Стаўрапольскае ўзвышша
Стаўрапо́льскае ўзвы́шша[1] (руск.: Ставропольская возвышенность) — узвышша ў Расіі, у сярэдняй частцы Перадкаўказзя. Адміністрацыйна ўзвышша размешчана ў межах Стаўрапольскага края, а таксама часткова ва ўсходняй частцы Краснадарскага, крайнім захадзе Рэспублікі Калмыкіі. РэльефРаздзелена шырокімі далінамі рэк і балкамі на асобныя сталовыя горы. З поўначы абмежавана Кума-Маныцкай упадзінай. Большай часткай разараная. Пераважаюць вышыні 300—600 м[1]. Найвышэйшая кропка — гара Стрыжамент (831 м)[2][1]. ГеалогіяУзвышша пераважна складаецца глінамі, пясчанікамі і вапнякамі, ва ўсходняй частцы — суглінкамі. КліматЗімы даволі лагодныя (ад −4 да −6 °C), лета спякотнае (22—25 °C), вясна кароткая, і параўнальна доўгая восень. Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 200—300 мм на ўсходзе да 600 мм на захадзе. У рэгіёне часта здараюцца буры і вятры тыпу фёнаў. ГідраграфіяНа ўзвышшы бяруць пачатак рэкі Егарлык, Калаўс, Тамузлаўка. У заходняй частцы праходзіць Азова-Каспійскі водападзел. Часткова арашаецца з дапамогай Кубана-Егарлыкскай воднай сістэмы і Вялікага Стаўрапольскага канала[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia