Страж крэсоваСтраж крэсо́ва[1] ці Таварыства стражы крэсовай[1] (польск.: Straż Kresowa, Towarzystwo Straży Kresowej) — грамадска-палітычная арганізацыя ў 1920-я гады, створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на т. зв. «усходніх крэсах». ГісторыяУтворана ў лютым 1918 года[1]. Ставіла сваёй мэтай адраджэнне польскага грамадскага, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця на тэрыторыі т. зв. «усходніх крэсаў» праз стварэнне на месцах польскіх грамадска-гаспадарчых арганізацый. Падвяргалася вострай крытыцы з боку беларускіх нацыянальных арганізацый як сродак правядзення ўрадавай палітыкі палянізацыі. У 1921—1922 гадах дзейнасць арганізацыі паступова заняпала[1]. Канчаткова спыніла існаванне ў 1927 годзе (афіцыйна не была скасавана)[1]. Выдавалася газета «Зорка»[2][3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia