Страказа перавязаная
Страказа перавязаная, або сціснутабрух перавязаны (Sympetrum pedemontanum) — насякомае з сямейства сапраўдных стракоз. АпісаннеБрушка даўжынёй 18-25 мм, ад цёмна-жоўтага да ярка-чырвонага колеру. Крылы з шырокай карычневай перавяззю перад верхавінай. Даўжыня задніх крылаў 21-27 мм. ПашырэннеПашырана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы. У Беларусі рэдкі лакальны від, які знаходзіцца на мяжы арэала. Месцы пражывання: адкрытыя біятопы паблізу слабапраточных або стаячых вадаёмаў. Дарослыя формы ад вады на вялікія адлегласці не адлятаюць. Асаблівасці біялогііЦыкл развіцця 1—2 гады. Лічынкі жывуць у невялікіх слабапраточных вадаёмах, моцна зарослых воднай расліннасцю. Лёт імага ў другой палове лета і ў пачатку восені. Палёт слабы, пырхлівы, асобіны часта садзяцца на субстрат. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia