Стральба на летніх Алімпійскіх гульнях 2024Спаборніцтвы па стральбе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года прайшлі з 27 ліпеня па 5 жніўня 2024 года ў Нацыянальным стралковым цэнтры ў горадзе Шатару.[1][2] Колькасць стралкоў, якія ўдзельнічалі ў пятнаццаці спаборніцтвах, была скарочана з 360 на папярэдніх Гульнях да 340 пры роўным размеркаванні паміж мужчынамі і жанчынамі. Акрамя таго, у алімпійскую праграму па стральбе ўнесены шэраг істотных змяненняў, у тым ліку новы фармат фіналаў і спаборніцтвы змешаных каманд у трапе замест скіта.[3][4] Фармат спаборніцтваўСтралкі ў алімпійскім фінале ў індывідуальных дысцыплінах пачналі выступленне з нуля ў спаборніцтве з выбываннем. У стральбе з малакалібернага пісталета і стэндавых дысцыплінах па чатыры фіналісты спаборнічалі ў дзвюх групах, а пераможцы і тыя, хто заняў другое месца, змагаліся ў фінале і паядынку за 3 месца адпаведна. У спаборніцтвах па стральбе з вінтоўкі і пнеўматычнага пісталета восем фіналістаў спаборнічалі адзін з адным з выбываннем, пасля чаго два стралкі зышліся ў паядынку за залаты і сярэбраны медалі.[5] КваліфікацыяАсноўная колькасць квотных месцаў была размеркавана па выніках сусветных і кантынентальных чэмпіянатаў, праведзеных у перыяд з 24 жніўня 2022 года да 27 мая 2024 года.[6] Пасля гэтага ISSF праверыў сусветны рэйтынг у кожным з відаў індывідуальнай стральбы. Стралок з самым высокім рэйтынгам, які не прайшоў кваліфікацыю ні на адным спаборніцтве і чый НАК не атрымаў квоту ў адпаведнай дысцыпліне, атрымаў прамую алімпійскую квоту.[7] Як і на папярэдніх Гульнях, Францыі, як краіна-арганізатару, гарантавана дванаццаць квотных месцаў, па адным у кожным з індывідуальных спаборніцтваў. Усяго было размеркавана 340 квотных месцаў з роўнымі суадносінамі паміж мужчынамі і жанчынамі. Расклад
МедаліАгульны залік(Тлустым вылучана самая вялікая колькасць медалёў у сваёй катэгорыі; прымаючая краіна таксама выдзелена)
МедалістыМужчыны
Жанчыны
Змешаныя каманды (мікст)Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia