Стральчатка шчаўевая
Стральчатка шчаўевая (Acronicta rumicis) — матылёк з сямейства совак. Пашкоджвае ўсе пладовыя, ягадныя і многія агароднінныя культуры. Біялагічнае апісаннеКрылы матылька цёмна-шэрага або светла-шэрага колеру, вонкавым выглядам ён нагадвае соўку. Размах крылаў 34-40 мм[1]. Вусень даўжынёй 38 мм[2], густа пакрыта доўгімі чорнымі валасінкамі, касымі белымі і чырвонымі плямамі і палоскамі на целе, вельмі падобная на вусень залатагузкі. Кукалка цёмна-бурая, у тонкім павуцінным шэрым кокане. Матылі адкладаюць купкі яек на лісце. За месяц вусень вырастае да 40 мм даўжынёй і, прымацаваўшыся да галін і ствала, пляце кокан, усярэдзіне якога ператвараецца ў кукалку. Праз 12—15 дзён з кукалкі выходзіць матылёк. За год развіваецца два пакаленні матылькоў. Вучені першага пакалення шкодзяць з канца мая да ліпеня, другога — у жніўні і верасні. Значны ўрон наносяць сеянцам, гадавальнікам і маладым садам, аб’ядаючы лісце пладовых дрэў, у выніку чаго спыняецца прырост і прышчэпа не развіваецца. Часта сустракаецца на шчаўі. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны амаль па ўсёй Еўропе, за выключэннем паўночна-заходняй і паўночнай Скандынавіі і поўначы Расіі, сустракаецца ў Паўночна-заходняй Афрыцы, Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Кіпры, Каўказе, на поўначы ад Урала і Заходняй Сібіры да Далёкага Усходу. Матылькі жывуць у розных біятопах і паўсюль шматлікія. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia