Стрынгер (суднабудаўніцтва)Стры́нгер[1] (англ.: stringer ад string звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент набору корпуса судна у выглядзе ліставой або профільнай (таўровай) бэлькі. Стрынгеры бываюць днішчавымі, скулавымі, палубнымі і бартавымі[2]. Прымаюць удзел у забеспячэнні трываласці корпуса карабля. Пры падоўжнай сістэме набору корпуса з’яўляюцца бэлькамі галоўнага кірунку, пры папярочнай — крыжаванымі сувязямі[3]. Днішчавы стрынгер — суцэльная або разрэзаная бэлька: ліставая ў адзінарным дне, профільная — у двайным дне[2]. Скулавы стрынгер — ліставая непранікальная бэлька, якая абмяжоўвае двайное дно ў раёне скулы[2]. Бартавы стрынгер — профільная або ліставая бэлька, якая злучаецца з абшыўкай бартоў і шпангоўтамі[2]. Палубны стрынгер — патоўшчаны крайні пояс палубнага насцілу, які прымыкае да борта[2]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia