Стэла цара Ур-НамуСтэла цара Ур-Наму — прамавугольная двухбаковая пліта з белага вапняку (1,5 х 3 м), выкананая ў часы кіравання, і яму прысвечаная, шумерскага цара Ур-Наму (2113—2096 да н.э.). АпісаннеЗахаваліся толькі фрагменты, на якіх высечаны ў нізкім рэльефе парадкова размешчаныя кампазіцыі. Муляры з кошыкамі, поўнымі цэглы падымаюцца адзін за адным па лесвіцы, прыстаўленай да сцяны. Сам цар Ур-Наму ў суправаджэнні жраца ідзе на ўрачыстую закладку «дому бажаства» — зікурата: на плячы яго матыка будаўніка — сімвал яго прыніжанага адданага служэння багам[1].
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia