Стэмфіліум
Стэмфі́ліум[1] (Stemphylium) — род недасканалых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae). Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 4 віды: стэмфіліум паслёнавы (Stemphylium solani), стэфіліум сарцынападобны (Stemphylium sarciniforme), цыбулевы стэмфіліум (Stemphylium allii), шматгронкавы стэмфіліум. Трапляюцца на раслінных рэштках, насенні, спелых пладах, выклікаюць іх гніенне. Некаторыя — факультатыўныя паразіты, узбуджальнікі плямістасці раслін. АпісаннеМіцэлій септыраваны, развіваецца ў тканках або частках або часткова на паверхні. Канідыяносцы дэферэнцыяваныя, адзіночныя або ў выглядзе дзярнінак. Канідыі адзіночныя, верхавінкавыя, з папярочнымі і падоўжнымі перагародкамі або з некалькімі перацяжкамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia